Факультет коммерции и туристической индустрии
streamline

Адрас: вул. Свярдлова 7, корпус 5, к. 211, к. 318 ,

пр. Партызанскі 26, корпус 3, к. 111, 117, 121.

 phone Тэл./факс : +375 17 +375 17 209-79-90, 209-79-89, 209-78-26
 email E-mail: kt@bseu.by

Інфармацыя пра выкладчыкаў тут.

ГД

ДЧК

 
 

 

 

 

 

Загадчыкам кафедры фізікахіміі матэрыялаў з’яўляецца доктар хімічных навук, прафесар Матвейка Мікалай Пятровіч.

Нарадзіўся 15 студзеня 1947 г. у вёсцы Азёрнае Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1971 г. скончыў хімічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава па спецыяльнасці «Хімія», у 1974 г. — аспірантуру пры гэтым жа факультэце. Працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С.М. Кірава, Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі, Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У БДЭУ прыйшоў у 2005 г. і быў прызначаны намеснікам дэкана факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, потым загадчыкам кафедры фізікахіміі матэрыялаў. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1975 г., навуковае званне дацэнта атрымаў у 1982 г. Дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара хімічных навук абараніў у 2005 г. Мае навуковае званне прафесара (2007 г.). Аўтар 195 апублікаваных прац, у тым ліку адной манаграфіі, 26 аўтарскіх пасведчанняў СССР, 24 навучальна-метадычных дапаможнікаў. Асноўныя выданні: Аптычныя метады і прыборы кантролю якасці прадукцыі (1999); Электродныя матэрыялы на аснове бiсiлiцыдаў пераходных металаў (2003); Сертыфікацыя і гігіенічная рэгістрацыя прадукцыі (2007). За мяжой апублікаваныя дзве працы. З’яўляецца членам савета факультэта эканомікі і кіравання гандлем, савета па абароне дысертацый на саісканне навуковай ступені кандыдата тэхнічных навук па спецыяльнасці 05.19.08 — “Таваразнаўства прамысловых тавараў і сыравіны лёгкай прамысловасці”. Падрыхтаваў аднаго кандыдата тэхнічных навук.

Кафедра фізікахіміі матэрыялаў была створаная 21 траўня 2007 года. Загадчыкам кафедры прызначаны д.х.н., прафесар Матвейка М.П. З 17 чэрвеня 2013 года шляхам аб’яднання кафедры фізікахіміі матэрыялаў і …